Новые поступления




Стома, В.І. У нерушы дзікай прыроды.
Стома, В.І. У нерушы дзікай прыроды: аповесці, апавяданні, замалеўкі/ Вячаслаў Стома. – Мінск: Беларусь, 2017. – 335 с. – (Школьная бібліятэка).
Кніга запрашае чытача ў захапляючае падарожжа ў свет жывой прыроды, расказвае пра жыцце і звычкі звяроў, рыб, а таксама пра багацце і разнастайнась флоры нашай краіны. Рэкамендуецца навучэнчам другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі для чытання і абмеркавання.

---------------------------------------------------------------------------------------------------- 


Мастацкае слова ў драматургіі.
Мастацкае слова ў драматургіі: зборнік твораў для вывучэння беларускай літаратуры ў 11 класе. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2017. – 336 с. – (Школьная бібліятэка).
У зборнік увайшлі драматычныя творы, створаныя вядомымі беларускімі пісьменнікамі ў канцы 20 – пачатку 21 стагоддзя. Напісаныя ў жанрах гістарычнай п’есы, драмы, трагедыі, усе яны пераносяць нас у мінуўшчыну, каб яшчэ лепш зразумець сучаснасць, прадказаць будучыню і паразважаць пра адвечнае.

----------------------------------------------------------------------------------------------------


Мастацкае слова ў прозе.
Мастацкае слова ў прозе: зборнік твораў для вывучэння беларускай літаратуры ў 11 класе. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2017. – 512 с. – (Школьная бібліятэка).
У зборнік увайшлі творы вядомых беларускіх пісьменнікаў 20-21 стагоддзяў. Разнастайная тэматыка, розныя па характару літаратурныя героі, асаблівасці ідэйна-мастацкага зместу, майстэрскае валоданне словам накіраваны на сур’езны дыялог аўтара з чытачом аб сэнсе жыцця і выбары ў ім свайго шляху. 

----------------------------------------------------------------------------------------------------


Мастацкае слова ў паэзіі.
Мастацкае слова ў паэзіі: зборнік твораў для вывучэння беларускай літаратуры ў 11 класе. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2017. – 384 с. – (Школьная бібліятэка).
У кнігу ўвайшлі вершы сучасных беларускіх паэтаў, творчасць якіх імкнецца паспець за імклівым часам з яго смуткам і радасцю, гневам і суровасцю, трывогай і верай… Знаемства з творамі зборніка дапаможа адзінаццацікласнікам адчуць дыханне часу, яго рытм, мэтанакіраванасць у будучае… У зборнік увайшлі вершы Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна, Яўгеніі Янішчыц, Алеся Разанава, Алеся Пісьмянкова, Міколы Мятліцкага, Віктара Шніпа, Генадзя Пашкова, Навума Гальпяровіча. 
-----------------------------------------------------------------------------------------------------


Золотой веночек.
Золотой веночек: сборник произведений для внеклассного чтения в 3-м классе / сост. Т.А.Неборская, Е.Л.Загурская. – Минск: Народная асвета, 2016. – 334 с.: ил. – (Школьная библиотека).
  В книгу вошли произведения русских и зарубежных писателей. Рекомендуется учащимся начальных классов учреждений общего среднего образования с белорусским и русским языками обучения для внеклассного чтения. 


-----------------------------------------------------------------------------------------------------


Паруса юности.
Паруса юности: сборник произведений русской литературы для чтения в 7 классе. – Минск: Беларусь, 2017. – 392 с. – (Школьная библиотека).
В сборник вошли произведения известных писателей русской литературы XX века А.Грина, Р.Фраермана, А.Платонова, предусмотренные программой по русской литературе для учреждений общего среднего образования. Рекомендуется учащимся второй ступени общего среднего образования для чтения и обсуждения. 


----------------------------------------------------------------------------------------------------


У сэрцы слова адзавіся.
У сэрцы слова адзавіся: зборнік для 7 класа/ уклад. Віктар Шніп. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2017. – 533 с. – (Школьная бібліятэка).
У гэты зборнік увайшлі творы для чытання ў 7 класе Вячаслава Адамчыка, Янкі Брыля, Алены Васілевіч, Уладзіміра Караткевіча, Паўла Місько, Івана Пташнікава і інш. Ен адрасаваны школьнікам, настаўнікам, студэнтам і ўсім аматарам прыгожага беларускага пісьменства.


-----------------------------------------------------------------------------------------------


Радзіма мая дарагая.
 Радзіма мая дарагая: зборнік твораў для 6-га класа. У 2 кн. Кн. 1/ уклад. Віктара Шніпа. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2017. – 478 с. – (Школьная бібліятэка).
У гэты зборнік увайшлі творы для чытання ў 6 класе такіх вядомых пісьменнікаў, як Якуб Колас, Янка Маўр, Янка Брыль, Іван Навуменка і інш.


----------------------------------------------------------------------------------------------------



Сборник произведений для чтения в 11 классе.
Сборник произведений для чтения в 11 классе: повести, рассказы, жизнеописание. В 2 ч. Ч.1/ сост. части Алексей Жабинский. – Мн.: Звязда, 2017. – 512 с. – (Школьная библиотека).
В сборник вошли классические произведения выдающихся писателей первой половины ХХ века: рассказы "Песчаная учительница", "Фро", "В прекрасном и яростном мире", "На заре туманной юности", а также повесть "Котлован" А.Платонова, повесть "Солнце мертвых" И.Шмелева, жизнеописание "Преподобный Сергий Радонежский" Б.Зайцева. 

----------------------------------------------------------------------------------------------------



Сборник произведений для чтения в 11 классе.
Сборник произведений для чтения в 11 классе: повести, рассказы, жизнеописание. В 2 ч. Ч.2/ сост. части Ольга Рацевич. – Мн.: Звязда, 2017. – 608 с. – (Школьная библиотека).
  Во вторую часть сборника вошел известный роман выдающегося русского писателя, лауреата Нобелевской премии по литературе 1965 г. Михаила Шолохова "Тихий Дон" в сокращении. Издание предназначено как для учеников 11 классов, так и для всех любителей классической литературы. 

----------------------------------------------------------------------------------------------------



Голасам душы і сэрца.
Голасам душы і сэрца: зборнік апавяданняў і казак. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2016. – 134 с.– (Школьная бібліятэка).
У гэты зборнік ўвайшлі апавяданні і казкі для чытання ў 5 класе Каруся Каганца, Алеся Гаруна, Якуба Коласа, Уладзіміра Дубоўкі, Янкі Брыля, Вячаслава Адамчыка і інш. Ён зацікавіць школьнікаў, настаўнікаў, студэнтаў і ўсіх аматараў прыгожага пісьменства.



----------------------------------------------------------------------------------------------------


  Сэрцам народжаны спеў.
Сэрцам народжаны спеў: зборнік паэзіі.– Мінск: Мастацкая літаратура, 2016.– 142 с. - (Школьная бібліятэка).
У гэты зборнік увайшлі вершы для чытання ў Х класе. Класічная паэзія Уладзіміра Жылкі, Уладзіміра Дубоўкі, Язэпа Пушчы, Петруся Броўкі, Максіма Танка, Аркадзя Куляшова, Пімена панчані і Уладзіміра Караткевіча зацікавіць школьнікаў, настаўнікаў, студэнтаў і ўсіх аматараў прыгожага пісьменства. 


----------------------------------------------------------------------------------------------------

Чарадзейнае слова.
Чарадзейнае слова: зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. - Мінск: Беларусь, 2016. – 383 с.– (Школьная бібліятэка).
У кнігу ўвайшлі народныя творы, а таксама вершы і апавяданні беларускіх пісьменнікаў. Рэкамендуецца вучням пачатковых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання для пазакласнага чытання.


----------------------------------------------------------------------------------------------------


 Чарняўскі, М.М. Страла Расамахі; Вогнепаклоннікі.
Чарняўскі, М.М. Страла Расамахі; Вогнепаклоннікі: нарысы. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2016. – 143 с.– (Школьная бібліятэка). Гэтую кнігу склалі кароткія нарысы знакамітага археолага Міхася Чарняўскага, у якіх распавядаецца пра жыццё чалавека каменнага (“Страла Расамахі”) і бронзавага (“Вогнепаклоннікі”) вякоў. Юны чытач даведаецца, як у далёкай мінуўшчыне чалавек авалодваў агнём, паляваў, займаўся рыбалоўствам, земляробствам і жывёлагадоўляй, вынаходзіў металічныя прылады працы, а таксама пра тое, як нараджалася культура.

Комментариев нет:

Отправить комментарий